Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе вайсковага ведамства Арменіі, у апошнія дні Папікян правёў некалькі міжнародных сустрэч: 22 мая ён прыняў дэлегацыю прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, абмеркаваўшы з імі двухбаковае супрацоўніцтва і рэгіянальную бяспеку, а 24 мая прыняў пасла Францыі Ан Луё.

Раней прэмʼер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што «АДКБ сыходзіць з Арменіі», а таксама абвінаваціў расійскіх міратворцаў у тым, што яны не выконваюць абавязацельстваў па кантролі Лачынскага калідора ў Нагорны Карабах, які, паводле яго слоў, блакуюць азербайджанскія сілы. 

22 сакавіка стала вядома, што Арменія гатовая прызнаць Нагорны Карабах часткай Азербайджана.

У АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Арменія і Таджыкістан. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка на саміце АДКБ накрычаў на Пашыняна: Чаго вы ваюеце? Сядзьце вы ўдвух, дамоўцеся, і хай Расія асвяціць

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2