Яўген Лівянт. Фота: «Наша Ніва»

Яўген Лівянт. Фота: «Наша Ніва»

Крымінальную справу ў дачыненні да Яўгена Лівянта і яшчэ шасці абвінавачаных разглядалі з 19 мая ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы (суддзя Кацярына Мурашка).

Яго дачцэ Ганне Лівянт і ейнага мужу Мікіту Дразду таксама далі па 3 гады хатняй хіміі, як паведамляе дзяржаўная прэса.

Жонка Юлія Лівянт, дачка Галіна Лівянт і калега па рэпетытарскім цэнтры «100 балаў» Аляксей Іваноў прысуджаныя да 2 гадоў і 6 месяцаў хатняй хіміі. Аляксандра Вільчыцкая — да паўтара года хатняй хіміі, паведамляе «Народная Воля».

Сям'ю Лівянтаў (яго, жонку, дзвюх дачок і зяця) затрымалі 26 снежня. Прычым адну дачку і зяця — пасля вяртання з Польшчы.

«Яны абвінавачваюцца ў тым, што 16 жніўня 2020 года ў Мінску ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў», — паведамлялі ў судзе.

Раней Лівянта абвінавачвалі ў распаўсюджванні «эктрэмісцкай» інфармацыі, а таксама ў тым, што яго рэпетытарскі цэнтр «100 балаў» нібыта ўхіляўся ад падаткаў. Але гэтыя абвінавачанні аказаліся галаслоўнымі і пасля не фігуравалі ў судзе.

Чытайце таксама:

Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі

Што за кабінеты, дзе прапагандысты запісваюць інтэрв'ю з затрыманымі?

Па выніках праверкі рэпетытарскага цэнтра «100 балаў» завялі шэсць крымінальных спраў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
8