Джавані Малага, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Італіі і член Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), пацвердзіў, што палітыкі не будуць перашкаджаць прыезду спартсменаў, піша «Трыбуна».
У адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022 года апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.
28 сакавіка 2023 года МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракту з вайсковымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.
Чытайце таксама:
Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту працягнула адхіленне расіян і беларусаў
МАК хоча, каб у Алімпійскіх гульнях удзельнічалі атлеты з усіх краін — СМІ
Канчаткова: беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да ІІ Еўрапейскіх гульняў





