Жыхара Японіі арыштавалі за лэтсплэі са спойлерамі канцоўкі да відэагульні, якая першапачаткова была выпушчана больш за 10 гадоў таму. Пра гэта 21 мая напісала выданне Japan Today.
52-гадовы Сінобу Ёсіда стаў першым чалавекам, каго японскія ўлады арыштавалі за незаконную публікацыю гульнявых відэаролікаў на YouTube. Мужчына загрузіў геймплэй візуальнай анімэ-навэлы «Steins;Gate: My Darling's Embrace» (якая выйшла яшчэ ў 2011 на кансолі Xbox, а затым у 2019 яе перавыпусцілі на іншыя платформы) і паказаў канец гэтай гульні. Самі відэаролікі пры гэтым былі манетызаваныя, што давала японцу грошы за прагляды.
Кампанія-распрацоўніца гульні адразу палічыла, што такім чынам парушаюцца яе аўтарскія правы, бо яна не давала дазволу на публікацыю яе кантэнту, а грошы ад даходу з відэа не пайшлі ёй у прыбытак.
У выніку японца абвінавацілі ў парушэнні аўтарскіх правоў і распаўсюджанні спойлераў. Той сваю віну прызнаў.
«Я ведаў, што гэта незаконна, нават калі я гэта рабіў», — сказаў Ёсіда падчас прызнання віны.
Гэты выпадак — першы ў гісторыі. Раней падобнае ніколі не было заўважана. Напэўна, гэты мужчына не стане апошнім.
Нагадаем, што для Японіі наяўнасць арыштаў за дзіўныя на першы погляд прычыны не ёсць чымсьці ўнікальным. Напрыклад, яшчэ ў мінулым месяцы двух мужчын там арыштавалі за «сушы-тэрарызм».
Чытайце таксама:
Mortal Kombat 1 перазапусціць легендарную серыю відэагульняў у верасні
LoL, DOTA 2, Counter Strike: што будзе з кіберспортам у 2023 годзе? Вось тэндэнцыі





