Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пра гэта са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фізічныя асобы, якія займаюцца рамеснай дзейнасцю, з 1 ліпеня 2023 года абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход, калі адсутнічаюць адпаведныя рашэнні аб праве прымяняць збор за рамесніцтва, прынятыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Калі такія рашэнні ўсё ж маюцца, грамадзяне маюць права з 1 ліпеня 2023-га замест падатку на прафесійны даход прымяняць збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Для гэтага неабходна звярнуцца ў раённыя адміністрацыі па месцы рэгістрацыі, у якіх працуюць адпаведныя камісіі.

Збор за рамесніцтва цяпер складае 62 рублі на год. Падатак на прафесійны даход складае 10% даходу — калі сума гадавога даходу не перавышае 60 тысяч рублёў. Калі сума большая, то стаўка падатку — 20% ад даходу.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16