«У рамках праграмы энергетычнага пуску на другім энергаблоку БелАЭС працягваецца комплексная праверка тэхнічных характарыстык абсталявання і сістэм. 26 мая спецыялісты прыступілі да дынамічных выпрабаванняў у рэжыме поўнага абясточвання блока з яго адключэннем ад энергасістэмы», — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што перад пераходам на наступны этап — доследна-прамысловай эксплуатацыі блока — «спецыялісты павінны пераканацца, што ўсе сістэмы і абсталяванне, уключаючы сістэмы бяспекі, працуюць надзейна, у адпаведнасці з праектнымі параметрамі».

«Такая паслядоўнасць праграмы выпрабаванняў, у тым ліку з адключэннем блока ад сеткі, — агульнасусветная практыка. Перад уводам атамных станцый у прамысловую эксплуатацыю праводзіцца шырокае кола розных даследаванняў і тэставанняў», — падкрэсліваюць прадстаўнікі станцыі.

13 мая ў 13:24 у рамках этапнай праграмы энергетычнага пуску адбылося першае ўключэнне ў сетку другога энергаблока БелАЭС — ён выдаў у аб'яднаную энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі.

У мінулым годзе шмат часу прастойваў першы блок АЭС, запушчаны яшчэ ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

На БелАЭС сёння правялі выпрабаванні. Усё прайшло паспяхова

Магутнасць другога блока БелАЭС павысілі да 50% у прысутнасці Галоўчанкі і Ліхачова

Дзе ў Беларусі пабудуюць сховішча ядзерных адкідаў

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0