Лёва Бі-2. Фота: інстаграм музыканта

Лёва Бі-2. Фота: інстаграм музыканта

Лідар гурта «Бі-2», як піша Мінюст, выступаў супраць спецыяльнай ваеннай аперацыі (так расійскія ўлады па-ранейшаму называюць ваеннае ўварванне ва Украіну), а таксама «негатыўна выказваўся ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, яе грамадзян і органаў дзяржаўнай улады».

У пачатку мая Ягор Бортнік напісаў у сацсетках, што не збіраецца вяртацца ў Расію, а таксама паспрачаўся з падпісантамі пра Дзень Перамогі. «Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць», — напісаў Лёва Бі-2.

Ягор Бортнік нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе і да 1991 года жыў у Беларусі. Шура Бі-2 нарадзіўся ў Бабруйску.

Цяпер «Бі-2» гастралюе па ЗША. Раней у музыкаў быў запланаваны канцэрт у Маскве 10 чэрвеня, аднак цяпер на сайце гурта інфармацыі пра яго няма — два найбліжэйшыя да 10 чэрвеня выступы, згодна з раскладам, павінны прайсці 28 мая ў Нью-Ёрку і 11 чэрвеня ў Ташкенце.

Увесну 2022 года «Бі-2» сутыкнуўся з адменай шэрагу канцэртаў у Расіі пасля таго, як 28 красавіка гурт адмовіўся выступаць у Омску на фоне банера «Za прэзідэнта», размешчанага на канцэртнай пляцоўцы.

«Бі-2» — адзін з самых камерцыйна паспяховых гуртоў на расійскай сцэне. Паводле рэйтынга часопіса Forbes, у 2020 годзе група ўваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных зорак расійскага шоу-бізнэсу.

Чытайце таксама:

«Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць». Лёва Бі-2 заявіў, што не вернецца ў РФ

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2