Суд над Бубновым ішоў з 4 мая, працэс вяла суддзя Вольга Зарычнюк. Прафесара абвінавачвалі паводле двух крымінальных артыкулаў — 367 і 368 (паклёп і абраза Лукашэнкі).
Навукоўца затрымалі 12 студзеня проста на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працаваў. Праваабаронцы прызналі яго палітзняволеным.
З 1997 года Юрый Бубноў быў загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве.
У Магілёве ён вядомы таксама як адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст». Мае ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі, знак «Выдатнік адукацыі» (2016).





