Летась ні машкара, ні дождж не перашкодзілі ўдзельнікам Сожскага паўмарафону, а іх было больш за трыста. Фота: «Гомельская праўда»
Забег пачнецца а 22-й гадзіне.
Удзельнікам прапануюць на выбар тры дыстанцыі: 5, 10 і 21 км. Траса праходзіць праз палацава-паркавы ансамбль. Дапускаюцца толькі паўналетнія. Рэгістрацыя на сайце ўжо скончылася, але пры наяўнасці свабодных месцаў зарэгістравацца можна будзе ў пункце выдачы нумароў. Усяго паўдзельнічаць могуць 200 чалавек на дыстанцыі 21 км, 100 — на 10 км і 150 — на 5 км.
Нагрудны нумар можна будзе атрымаць з 19:00 да 21:30 у будынку вяслярнай базы па вуліцы Набярэжнай, 27.
Для гэтага трэба паказаць дакумент, які пацвярджае асобу, медыцынскую даведку або згоду на ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве, а таксама квітанцыю аб аплаце.





