Марыя скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Вядома, што яна каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старшай інспектаркай. Яна звольнілася з мытні каля дзесяці гадоў таму, піша «Вясна».

Марыю Несцераву затрымалі 23 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах, распаўсюдзе ўлётак і газет, а таксама ўдзеле ў тэлеграм-каналах і чатах. Менавіта перапіскі з чатаў і ляглі ў аснову абвінавачання. Акрамя таго, на судзе Марыя заявіла, што падчас затрымання сілавікі яе збілі, вынікам чаго стала ЧМТ. Жанчыне прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У зняволенні Марыя Несцерава правяла 2 гады 7 месяцаў і 4 дні.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
3