Як нагадвае «Вясна», Дзмітрый Таратун быў асуджаны на 3 гады «хіміі» паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за тое, што размясціў малюнкі «грамадска-палітычнага зместу».

Аляксандр Аграйцовіч, назіральнік за выбарамі, быў асуджаны за паклёп на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе.

Паводле версіі абвінавачання, Аляксандр Аграйцовіч апублікаваў на сваім Youtube-канале «Дзённікі назіральніка» ў маі 2020 года загадзя лжывыя звесткі пра чальцоў выбарчай камісіі, якія знеслаўляюць іх гонар і годнасць. У відэа Аграйцовіч адзначыў, што яны фальсіфікатары выбараў і ў перыяд датэрміновага галасавання падрабілі дакументы.

Абодва палітвязні былі вызваленыя па амністыі незадоўга да заканчэння іх тэрмінаў.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3