Маленькая Віялета знікла з двара свайго бацькі ўвечары 23 мая. Яна гуляла там са сваім братам-блізнюком, а затым сышла ў невядомым кірунку.

Пошукі дзяўчынкі працягваліся чацвёра сутак, гэта вялікі тэрмін нават для старэйшага дзіцяці, кажуць спецыялісты. Да аперацыі прыцягнулі каля тысячы чалавек — паліцыю, ратавальнікаў і валанцёраў. Прачэсвалі лясы, аглядалі вадаёмы, іншыя двары паблізу і студні.

Надзею знайсці дзяўчынку жывой ужо амаль страцілі, але на чацвёртыя суткі, 27 мая, яе ўдалося адшукаць. Яна была ў лесе, за 10 кіламетраў ад дома. Дзяўчынка была напалоханая, абязводжаная і галодная, але жывая і не ў крытычным стане. Яе перадалі лекарам.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацпаліцыі ў Харкаўскай вобласці Вячаслаў Давыдзенка прызнаецца, што за ўвесь час ягонай працы ў крымінальным вышуку гэта першы выпадак, калі такое маленькае дзіця праз доўгі час знайшлі жывым і здаровым.

«Гэта неверагодны цуд, — згаджаецца Івашчанка. — Такіх эмоцый, мабыць, ніхто з нас у жыцці яшчэ не перажываў. Калі мы ўбачылі яе жывую, мурашкі — гэта самае малое, што мы адчулі. Мурашкі і слёзы».

Прадстаўнік Нацпаліцыі ўспамінае, што калі дзяўчынку знайшлі, яна была вельмі слабая і падрапаная, але, што дзіўна, практычна без слядоў укусаў насякомымі, якіх у гэтым дрымучым лесе процьма.

Віялета сядзела пад дрэвам і застагнала менавіта тады, калі побач праходзілі тыя, хто яе шукаў. Гэта выратавала яе.

«Калі б яна не застагнала ў гэты момант, магчыма, мы не знайшлі б яе. Гэта маленькі камячок, які сядзеў у кустах, у траве, скручаная была, маленькая, як кацяня», — кажа Івашчанка.

Чытайце таксама:

Пытанне жыцця і смерці: трохгадовай дзяўчынцы з СМА патрэбны дарагі ўкол

Трагедыя ў Гомелі: 6-гадовае дзіця патанула на платных занятках у басейне. Бацькі шукаюць праўды

Кожнае дзіця палітвязня атрымае 100 еўра для сваіх летніх забаў

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
4