Па выніках падліку больш за 99% бюлетэняў у другім туры выбараў прэзідэнта Турцыі дзеючы кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган пераабраны на новы тэрмін. Пра гэта абвясціў Вышэйшы выбарчы савет Турцыі.
Паводле папярэдніх звестак, Эрдаган набірае 52,14% галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, адзіны кандыдат ад апазіцыі Кемаль Кылычдароглу заручыўся 47,86% галасоў.
Кемаль Кылычдароглу назваў гэтыя выбары адным з самых несправядлівых перыядаў у гісторыі краіны і заявіў, што працягне сваю апазіцыйную дзейнасць.





