Рашэнне было прынята проста ў апошні момант, каля паўночы. Перад гэтым, па даных Delfi.lv, ішлі інтэнсіўныя кансультацыі па тэлефоне. У выніку за прыняцце законапраекта прагаласавалі 52 дэпутаты, супраць не прагаласаваў ніхто, устрымаліся — трое.

Сёння хакеістаў чакаюць у Рызе, на 13-ю гадзіну запланавана святочнае мерапрыемства ля Помніка свабоды. Улічваючы размах святкаванняў, мяркуецца, што ў цэнтры Рыгі можа быць ускладнены рух транспарту і пешаходаў.

У матчы ЧС-2023 за трэцяе месца зборная Латвіі перамагла каманду ЗША (4:3 у авертайме) і ўпершыню ў гісторыі заваявала бронзавыя медалі. Галкіпер Артур Шылаў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0