У Расіі ўнесены змены ў закон «Аб ваенным становішчы», якія дазваляюць, у прыватнасці, праводзіць выбары на анексаваных тэрыторыях і дэпартаваць іх жыхароў. Фота: АР

У Расіі ўнесены змены ў закон «Аб ваенным становішчы», якія дазваляюць, у прыватнасці, праводзіць выбары на анексаваных тэрыторыях і дэпартаваць іх жыхароў. Фота: АР

У законе «Аб ваенным становішчы» цяпер прапісалі магчымасць «прымусовага перамяшчэння грамадзян з тэрыторыі, дзе ўведзенае ваеннае становішча, на тэрыторыі, на якіх ваеннае становішча не ўведзенае».

Таксама пасля ўнесеных змяненняў у закон «Аб ваенным становішчы» з'явілася магчымасць правядзення рэферэндумаў і выбараў у органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання. Рашэнне аб іх прыняў Цэнтрвыбаркам «па выніках кансультацый з федэральным органам выканаўчай улады».

Праводзіць выбары можна будзе як на ўсёй тэрыторыі, дзе ўведзенае ваеннае становішча, так і толькі на яе частцы.

Новыя змены найперш рэгулююць нормы, звязаныя з правядзеннем выбараў у органы дзяржаўнай улады і ў органы мясцовага самакіравання на акупаваных тэрыторыях так званых «ДНР», «ЛНР», Запарожскай і Херсонскай абласцей, якія ў верасні гэтага года, на думку расійскіх уладаў, прымуць удзел у адзіным дні галасавання.

Закон прадугледжвае магчымасць стварэння выбарчых участкаў за межамі гэтых рэгіёнаў. Таксама ўдакладняецца, што грамадзяне падчас галасавання змогуць выкарыстоўваць не толькі пашпарт, але і іншыя дакументы, якія яго замяняюць.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8