Андрэй Мельнічэнка

Андрэй Мельнічэнка

Швейцарскія міграцыйныя ўлады лічаць, што алігарх праводзіць шмат часу за мяжой, а не ў Швейцарыі, а гэта не адпавядае ўмовам надання дазволу на жыхарства. Яго справу цяпер разглядае суд.

Выданне Blick піша, што ў Мельнічэнкі ДНЖ катэгорыі З — гэта своеасаблівая швейцарская «грын-карта», у той час як ягоныя жонка і дзеці — грамадзяне ЕС. Кантон Граўбюндэн, дзе ў Мельнічэнкі ёсць нерухомасць, выступае, дарэчы, за тое, каб ДНЖ яму працягнуць.

У 2023 годзе Мельнічэнка ўзначаліў расійскі спіс Forbes з багаццем у 25,2 млрд даляраў. У сусветным маштабе ён займае 58-е месца.

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 года ў Гомелі. Вучыцца ён зʼехаў у Маскву, застаўся жыць у Расіі. Сын савецкага фізіка, Мельнічэнка кінуў навучанне, калі ў 1991 годзе распаўся СССР, каб заснаваць сетку пунктаў абмену валюты. Праз два гады ён заснаваў свой банк. Кампаніі Мельнічэнкі, у якіх працуе больш за 100 тысяч чалавек, за апошнія 15 гадоў інвеставалі каля 23 мільярдаў даляраў у вытворчасць угнаенняў і вугалю.

Мельнічэнка трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі ў сакавіку 2022 года, а пад санкцыі ЗША — у жніўні 2022 года. Ён назваў санкцыі «абсурднымі і бессэнсоўнымі» і аспрэчвае іх. 

Чытайце таксама:

Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве

«Яны прайгралі «Кварталу 95», б*». З'явілася аўдыя, дзе Іосіф Прыгожын і расійскі мільярдэр рэзка крытыкуюць улады

«Мне пісалі: здохні ад раку там». Мільярдэр Алег Цінькоў распавёў, як рак змяніў яго жыццё і як «гейропа» ратуе анкахворых z-патрыётаў

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2