«Каб у гэтым пераканацца, дастаткова праглядзець даныя анлайн-маніторынгу радыяцыйнага фону ў раёне размяшчэння БелАЭС. Зрабіць гэта можа кожны — на сайце станцыі. На карце выразна відаць, што радыяцыйная абстаноўка застаецца ў норме, перавышэнняў няма, што сведчыць пра бяспечную і надзейную працу БелАЭС», — гаворыцца ў паведамленні.
Станцыя функцыянуе ў штатным рэжыме, першы энергаблок працуе на намінальнай магутнасці, на другім — працягваюцца работы па засваенні магутнасці рэактара ў рамках этапных праграм, як зазначае Мінэнерга.
Звесткі аб радыяцыйнай абстаноўцы аналізуюцца як на самой пляцоўцы станцыі, так у зоне назірання — на пасадах радыяцыйнага кантролю. Звесткі аб актуальных значэннях магутнасці дозы гама-выпраменьвання таксама адлюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў населеных пунктах Варняны, Падольцы, Рымдзюны, Гоза, Чэхі, Маркуны, Чарнішкі, Альхоўка, Свір. БелАЭС рэгулярна абменьваецца звесткамі аб стане радыяцыйнай абстаноўкі з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі, гаворыцца ў паведамленні беларускага ведамства.
Сёння шэраг літоўскіх медыя заявіў, што на БелАЭС адбыўся выкід радыянуклідаў.





