Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда.
Вядома, што мужчыну затрымалі 24 лютага і спачатку арыштавалі яго на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а пасля таго перазатрымалі паводле крымінальнага артыкула.
Яго судзілі за ўдзел у адным з мірных маршаў у Мінску ў 2020 годзе. Радзівон прызнаў віну і тлумачыў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.
Прысуд вынесла суддзя Юлія Шут.
Чытайце таксама:
Пазбавілі ліцэнзій яшчэ чатырох адвакатаў
Палітзняволены праваабаронца Уладзь Лабковіч патэлефанаваў з калоніі родным
Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса





