«Важным вынікам візіту стала падпісанне пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.
Думаю, не трэба тлумачыць, што гэта дакумент, які красамоўна сведчыць пра высокі ўзровень даверу паміж нашымі краінамі», — заявіў Алейнік.
Таксама новыя гарызонты цяпер адкрываюцца і перад праўладнымі аналітыкамі.
Па выніках перамоў быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж беларускім і пакістанскім інстытутамі стратэгічных даследаванняў. «Мы выступаем за больш цеснае і актыўнае ўзаемадзеянне аналітычных супольнасцяў», — заявіў Сяргей Алейнік.
Чытайце таксама:
Алейнік абмеркаваў з Ёзічам Будслаўскі фэст
Пакістан адпраўляе ва Украіну 159 кантэйнераў з боепрыпасамі





