Генсек НАТА Енс Столтэнберг. Фота: НАТА

Генсек НАТА Енс Столтэнберг. Фота: НАТА

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас свайго візіту ў Осла пракаментаваў навіну аб размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Яго словы 30 мая прыводзіць нарвежскае выданне Nettavisen.

На думку Столтэнберга, любыя падпісаныя паміж Беларуссю і Расіяй дамоўленасці аб распаўсюджванні ядзернай зброі — гэта «вельмі безадказная і небяспечная рыторыка». 

«Тое, што мы бачым з расійскага боку — гэта вельмі безадказная і небяспечная рыторыка, якая зноў пагражае свету ядзернай зброяй. Гэта небяспечна і непрымальна, а сама Расія павінна зразумець, што ядзерны канфлікт ні яна, ні хто-небудзь яшчэ ніколі не выйграе», — заявіў Енс Столтэнберг.

Паводле яго слоў, НАТА ўважліва адсочвае ўсе дзеянні Расіі, аднак не бачыць нейкага сур'ёзнага дысбалансу сіл у рэгіёне, які патрабуе ад арганізацыі якой-небудзь рэакцыі. 

Нагадаем, што раней Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Расія нібыта ўжо пачала перамяшчаць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусь. Аднак сам Крэмль гэтыя словы ніяк не пацвердзіў.

Чытайце таксама:

«Разам з расійскай зброяй можа з’явіцца і расійская вайсковая база. А выперці іх будзе складана». Якія наступствы атрымае Беларусь праз размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі

«Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа». Вальфовіч патлумачыў, навошта Беларусі ядзерная зброя

«Нават ядзерная зброя адна на дваіх». Такаеў лічыць праблемай Саюзную дзяржаву ў складзе ЕАЭС

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?