Хлопец вучыўся тады ў Жлобінскім металургічным каледжы, піша «Гомельская вясна».
У Жлобіне 9 жніўня 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў адбылася мірная акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі сумленнага падліку галасоў. Сярод удзельнікаў акцыі быў і Аляксандр. За гэту акцыю асуджана некалькі дзясяткаў чалавек.
Прыгавор вынесены Жлобінскім раённым судом 11 мая паводле «народнага артыкула» 342 КК. Суддзя Святлана Рубахава асудзіла хлопца на два месяцы гаўптвахты.





