З Расіі часова забаранілі вывозіць патроны для цывільнай і службовай наразной зброі, а таксама гільзы для патронаў да наразной агнястрэльнай зброі пэўных калібраў, вынікае з пастановы прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна, піша РБК.

«Пастанова накіраваная на забеспячэнне абароны інтарэсаў дзяржавы», — паведамляецца на сайце ўрада.

Гаворка ідзе пра гільзы (у тым ліку капсуляваныя) для патронаў да наразной агнястрэльнай зброі калібраў 5,45 на 39 мм, 5,56 на 45 мм (.223 Rem), 7,62 на 39 мм, 7,62 на 51 мм (.308 Win), 7,62 на 54 мм, 7,62 на 67 мм (.300 WM), 8,6 на 70 мм (.338 LM), 12,7 на 99 мм (.50 BМG) і 12,7 на 108 мм.

Забарона не тычыцца патронаў і гільзаў, якія патрэбныя для войска і іншых вайсковых фарміраванняў. Адзін з пунктаў пастановы не апублікаваны, бо мае пазнаку «для службовага карыстання».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0