Комікс, намаляваны 15-гадовай дзяўчынкай, заканчваецца пакараннем смерцю праз павешанне
Некалькі старонак часопіса з 10 дзіцячымі працамі гэтага конкурсу зʼявіліся ў сацсетках Фонду прэзідэнцкіх грантаў. Фонд выдаткаваў на гэты праект амаль тры мільёны рублёў, заўважыў рэсурс «Агентство. Новости».
Аўтары праекта ў заяўцы на грант адзначалі, што цяперашняе маладое пакаленне «супраціўляецца або ігнаруе спробы прышчапіць ёй традыцыйныя ўяўленні аб патрыятызме». І з дапамогай свайго праекта яны разлічвалі даць падлеткам магчымасць «паказаць грамадству свае патрыятычныя перакананні і пераадолець негатыўныя ўстаноўкі». Конкурс падтрымалі патрыятычныя арганізацыі і ўлады Маскоўскай вобласці.
На кадрах, апублікаваных у сацсетках фонду, ёсць фінал комікса пра Зою Касмадзямʼянскую. Комікс, намаляваны 15-гадовай дзяўчынкай, заканчваецца пакараннем смерцю праз павешанне.
На яшчэ адным кадры — фінал комікса пра вайну ва Украіне, дзе расійскія вайскоўцы са словамі «Нельга даць украінскім нацыстам схавацца» знішчаюць батарэю гармат разам з людзьмі.
Частку накладу часопіса раздалі дзецям падчас цырымоніі ў музеі на Паклоннай гары, частку плануюць перадаць у школы і моладзевыя арганізацыі.
Чытайце таксама:





