У рамках запланаваных мерапрыемстваў чакаюцца перамовы з прэзідэнтам Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога, міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ, прадстаўнікамі шэрагу міністэрстваў і дзелавых колаў.

«У ходзе візіту будуць абмеркаваны практычныя крокі па актывізацыі двухбаковых сувязей, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і паляпшэнні каардынацыі ўзаемадзеяння паміж Міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Плануецца падпісанне шэрагу дакументаў», — паведамляе МЗС.

У Экватарыяльнай Гвінеі ёсць багатыя нафтавыя радовішчы, якія разам з замежнымі інвестыцыямі дапамаглі зрабіць краіну адной з самых багатых і стабільных дзяржаў Афрыкі. Пачынаючы з 1990-х гадоў гэта краіна стала буйным экспарцёрам нафты, за кошт чаго ВУП на душу насельніцтва падняўся на першую пазіцыю ў кантынентальнай Афрыцы. Па індэксе чалавечага развіцця Экватарыяльная Гвінея знаходзіцца на 145-м месцы ў свеце.

Тэадора Абіянгу Нгема Мбасога 5 чэрвеня споўніцца 81 год. Ён быў кадравым вайскоўцам, камандуючым Нацыянальнай гвардыяй. У жніўні 1979 года ажыццявіў вайсковы пераварот з дапамогай 400 наймітаў з Марока, і зрынуў пажыццёвага прэзідэнта краіны, свайго роднага дзядзьку — Франсіска Масіяса Нгема. Потым дзядзьку прысудзілі смяротнае пакаранне і ў той жа дзень расстралялі.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе краінай амаль 44 гады. Са студзеня 1986 года адначасова займае таксама пасаду міністра абароны краіны. На выбарах 1996 года ён быў адзіным кандыдатам і за яго прагаласавалі 97,85% чалавек. На наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў 2002 годзе, ён быў зноў пераабраны 97,1% галасоў.

У 2003 годзе дзяржаўнае радыё абвясціла, што Тэадора Абіянг Нгема «падобны да Бога на нябёсах» і знаходзіцца «ў пастаянным кантакце з Усёмагутным», прычым прэзідэнт валодае «ўсёй уладай над людзьмі і рэчамі».

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога часта прызначаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады сваіх сваякоў. Тэадора Нгема Абіянг Мангу, сын прэзідэнта ад першага шлюбу, у розны час працаваў міністрам лесу, рыбнай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя (2001—2003), міністрам інфраструктуры і лесу (2003—2004), а з 2004 года ўзначальвае Міністэрства сельскай гаспадаркі і лесу. Габрыэль Мбега Абіянг Ліма, сын прэзідэнта ад другога шлюбу, быў дзяржаўным сакратаром па здабыўной прамысловасці і вуглевадародах (2001—2004), затым быў прызначаны намеснікам міністра горназдабыўной прамысловасці і энергетыкі. Антоніа Мба Нгема, малодшы брат прэзідэнта, працаваў генеральным дырэктарам паліцыі. І такіх сваякоў яшчэ з дзясятак.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7