Мінабароны Беларусі падзялілася відэа, як падчас вучэнняў Узброеных сіл Беларусі з органамі вайсковага кіравання і воінскімі часцямі тэхзабеспячэння «на базе 43-га арсенала ракет і боепрыпасаў было адпрацавана пытанне падаўлення і знішчэння БПЛА».

Для падаўлення беспілотніка выкарыстоўвалі 23-мм зенітную ўстаноўку ЗУ-23-2 і аўтамат Калашнікава.

Маніторынгавая група заўважыла, што на відэа беларускі вайсковец вядзе агонь па БПЛА з аўтамата Калашнікава з утулкай для халастой стральбы.

Згодна з правіламі стральбы з аўтамата АК-74, катэгарычна забаронена стральба з аўтамата баявымі патронамі з накручанай на ствол утулкай для халастой стральбы.

У «Гаюне» лічаць, што ў вайскоўца ў магазіне не магло быць баявых патронаў.

У Мінабароны Беларусі не ўдакладнілі, якім чынам можа быць «падаўлены і знішчаны БПЛА» агнём з аўтамата халастымі патронамі.

«Беручы пад увагу паводзіны двух відэааператараў (першы зняў прымацаванае відэа, а другога можна заўважыць на заднім плане), можна канстатаваць, што праводзілі не трэніроўку па знішчэнні БПЛА, а здымку чарговай паказухі.

Відавочна, МА Беларусі пакуль не плануе вучыцца рэальна (а не на камеру) змагацца з дронамі і будзе пераймаць «паспяховы» досвед памежнікаў Беларусі», — піша «Гаюн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1