Ілюстрацыйнае фота Defence.ua

Ілюстрацыйнае фота Defence.ua

Начальнік Кіеўскай вайсковай абласной адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што ўначы 2 чэрвеня ў паветранай прасторы над Кіевам і вакол сталіцы СПА выявіла і знішчыла больш за 30 паветраных цэляў рознага тыпу, пра гэта піша «Украінская праўда».

«Тэрор Кіева паветранымі нападамі працягваецца. Шалапутныя тэрарысты практычна без паўз нападаюць на сталіцу. За апошнія 6 дзён рашысты нанеслі ўжо 6 паветраных удараў па горадзе! І кожны раз вораг мяняў зброю.

Пасля балістычных ракет напярэдадні гэтая атака была камбінаванай — дронамі і крылатымі ракетамі адначасова. Пускі ракет ажыццяўляліся са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС з раёна Каспія, верагодна — крылатымі ракетамі тыпу Х-101/555», — сказаў кіраўнік адміністрацыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у паветранай прасторы над Кіевам і вакол сталіцы сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны былі выяўленыя і знішчаныя больш за 30 паветраных цэляў рознага тыпу.

Паводле папярэдніх звестак, уначы 2 чэрвеня расейцы атакавалі Кіева 15 крылатымі ракетамі і 18 «Шахедамі», усе варожыя паветраныя цэлі знішчыла ўкраінская СПА.

Таксама начальнік КМВА дадаў, што інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль адсутнічае.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4