Віктар Орбан. Kremlin.ru

Віктар Орбан. Kremlin.ru

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан расказаў, што «шмат і моцна» маліўся за перамогу Рэджэпа Таіпа Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі, піша РІА «Навіны».

«[Перамога Эрдагана на выбарах —] гэта велізарная палёгка. Шчыра скажу, я не толькі заўзеў за перамогу прэзідэнта, я маліўся за яе, моцна і шмат. Калі б ён не выйграў, гэта была б трагедыя», — сказаў Орбан у эфіры радыё Kossuth.

З ягоных слоў, калі б на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі перамог «чалавек Джорджа Сораса» (Кемаль Кылычдароглу), гэта азначала б павелічэнне міграцыйнай плыні ўцекачоў у Еўропу адразу на два-тры мільёны, а таксама ўскладніла б транзіт расейскай нафты ў Венгрыю і Сербію.

Рэджэп Таіп Эрдаган набраў у другім туры больш за 52% галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік — 47,82% галасоў.

У суботу ў Анкары пройдзе інаўгурацыя.

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6