Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

Месца сустрэчы — экалагічная сцежка, якая пачынаецца каля аўтобуснага прыпынку і вядзе акурат да пляжа №5 Заслаўскага вадасховішча, піша «Мінская праўда».

Летась Мінская абласная Дзяржаўтаінспекцыя і «Мінская лесапаркавая гаспадарка» стварылі гэтую лясную сцежку працягласцю 600 метраў. У самым яе пачатку ўстанавілі дэкаратыўную шыльду — зручны арыенцір для наведвальнікаў пляжа.

Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

— У тых, хто дабіраецца да пятага пляжа на аўтобусе, праблем не ўзнікае. Ёсць добраўпарадкаваная сцежка, для выгодаў адпачывальнікаў — лаўкі. Пляж №5 — самы модны. Сюды едуць жыхары Мінска, найбліжэйшых раёнаў. У пікавы перыяд прыязджае каля 2600 машын, тады як існыя стаянкі разлічаны амаль на 1000 месцаў. Паркоўкі запаўняюцца і ўзнікае затор, які цягнецца да Ждановічаў, — увёў у курс справы начальнік УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Астрэйка.

Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

Рашэнне праблемы ёсць: у пікавы перыяд адкрываць для выезду машын тэхналагічны праезд, які ідзе паралельна экасцежцы. А дарога, якая вядзе да пляжа, на гэты час будзе аднабаковай.

Уладзімір Кухараў. Фота: «Мінская праўда»

Уладзімір Кухараў. Фота: «Мінская праўда»

— Але гэта толькі ў перыяд наплыву адпачывальнікаў. У звычайныя дні тэхналагічную дарогу закрыюць на шлагбаум. А дарога да пляжа будзе двухбаковай, — удакладніў Аляксандр Астрэйка.

Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

На канец лета запланавалі рэалізацыю яшчэ аднаго праекта — будаўніцтва вялікага разваротнага кальца і ўстаноўка пры ўездзе на паркоўку шлагбаума. Пасля таго як усе месцы на стаянцы запоўняцца, шлагбаум для ўезду закрыюць. Машыны будуць паркавацца ўздоўж дарогі.

Аляксандр Турчын. Фота: «Мінская праўда»

Аляксандр Турчын. Фота: «Мінская праўда»

Як адзначыў Аляксандр Турчын, таксама ў планах будаўніцтва веласцежкі і пешаходнай сцежкі ад кальцавой дарогі праз Ждановічы. Гэта будзе зроблена для зручнасці беларусаў, якія карыстаюцца велатранспартам.

Іван Кубракоў. Фота: «Мінская праўда»

Іван Кубракоў. Фота: «Мінская праўда»

Аляксандр Турчын і Іван Кубракоў азнаёміліся таксама з найноўшымі сродкамі патрулявання пляжаў. На ўзбраенні міліцыі — дроны і электрасамакаты, забяспечаныя вогнетушыцелем, аптэчкай, вадой.

Дрон і самакаты будуць выкарыстоўвацца для адсочвання сітуацыі на ўсіх пляжах Заслаўскага вадасховішча.

Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2