Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У Крыме сілы СПА за ноч збілі пяць беспілотнікаў, паведаміў кіраўнік рэгіёна Сяргей Аксёнаў у тэлеграм-канале. «Яшчэ чатыры — заглушаныя і пасаджаныя сродкамі РЭБ», — напісаў ён.

У выніку падзення аднаго з дронаў выбіла шыбы ў трох дамах у прыватным сектары і ў двух аўтамабілях у Джанкоі.

На тэрыторыі прыватнага дома быў знойдзены беспілотнік, які не ўзарваўся. Перад яго размініраваннем 50 чалавек эвакуявалі ў пункт часовага размяшчэння.

У ноч на 4 чэрвеня дарадца кіраўніка акупаванага Крыма Алег Кручкоў напісаў у тэлеграм-канале, што ў Джанкоі на поўначы паўвострава, паводле папярэдніх звестак, быў збіты беспілотнік. У некалькіх прыватных дамах пашкоджаны шыбы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0