Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Сёння правёў спецыяльную нараду па санкцыях. ГУР, Служба знешняй разведкі, урад, Офіс. Вельмі падрабязна прааналізавалі, як Расія абыходзіць санкцыі і хто ёй дапамагае. Розныя краіны, розныя кампаніі, без якіх Расія не змагла б вырабляць сродкі тэрору, у прыватнасці ракеты», — сказаў Зяленскі, піша «Украінская праўда».

Па словах прэзідэнта Украіны, Расіі атрымліваецца выкарыстоўваць тэхналогіі праз сетку пастаўшчыкоў, абыходзіць міжнародныя санкцыйныя рэжымы.

«Мы бачым кожны кірунак абыходу наяўных санкцый, кожную краіну, чыя тэрыторыя або юрысдыкцыя, чые грамадзяне выкарыстоўваюцца Расіяй для працягу тэрору. І мы павінны закрыць усе такія кірункі — разам з партнёрамі, — каб не было ў расійскіх ракетах, у расійскай зброі прадукцыі вольнага свету. Неабходныя крокі будуць».

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1