У Мінску вынеслі прысуд па справе аб карупцыі ў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», піша БелТА.

Намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці Андрэя Шабана прысудзілі да 7 гадоў 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама да штрафу 185 тысяч рублёў, пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі на 5 гадоў.

Начальнік вытворчага аддзела аўтаматызацыі Ігар Гедрановіч прысуджаны да ідэнтычнага пакарання. Начальнік аддзела канкурэнтных закупак філіяла «Упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі» Вадзім Дзямешка на падставе ч. 2, арт. 430 КК прысуджаны да 3 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штрафу 111 тысяч рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі на 5 гадоў.

Прадстаўніца аднаго з суб'ектаў гаспадарання Цімура Клюева прызналі вінаватым у дачы хабару ў буйным памеры з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Яму прысудзілі 2 гады 6 месяцаў калоніі са штрафам 111 тысяч рублёў.

Да абвінавачаных Шабана, Гедрановіча, Дзямешкі і Клюева ў зале суда ўжылі арт. 7 закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» ад 7 снежня 2022 №220-З, яны былі часткова — на 1 год — вызваленыя ад асноўнага пакарання.

Меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту Шабану і Гедрановічу суд пакінуў без змены, Клюеву — адмяніў, вызваліўшы яго з-пад варты ў зале суда. Меру стрымання Дзямешку ў выглядзе закладу змянілі на заключэнне пад варту ў зале суда.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1