Вольга Мінянкова. Фота: з яе старонкі «УКантакце»

Вольга Мінянкова. Фота: з яе старонкі «УКантакце»

На ім яна расказала, што адмовіла ў выступе на Данбасе, паслаўшы запрашальнікаў следам за рускім караблём, піша «Люстэрка».

«Мяне завуць Вольга Мінянкова. Я кіраўнік Народнай харавой капэлы БДУ. У 2022 годзе да мяне звярнуліся з просьбай выступіць на Данбасе перад дзецьмі. Я адмовілася, адправіўшы [запрашальнікаў] следам за рускім караблём», — расказала жанчына.

Вольга Мінянкова — кіраўніца Народнай студэнцкай харавой капэлы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кампазітарка, лаўрэатка міжнародных конкурсаў кампазітараў, харавая дырыжорка, магістарка мастацтваў, арт-дырэктарка Міжнароднага форуму моладзевых і студэнцкіх хораў «Папараць-кветка БДУ».

Клас
78
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
23