Жанчыне, якая запусціла нажніцы ў галаву дачкі, далі 5 гадоў калоніі
Жыхарка Салігорска, якая кінула нажніцы ў галаву 12-гадовай дачкі, атрымала 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес сёння суд Салігорскага раёна, паведамляе сайт Вярхоўнага суда.
П'яная цяжарная жанчына 17 лютага пры сварцы з 12-гадовай дачкой «наўмысна і са значнай сілай» кінула ў яе кухонныя нажніцы, якія ўваткнуліся дзіцяці ў галаву.
На судзе жанчына не прызнала віну і адмовілася ад дачы паказанняў. Трох яе дзяцей перадалі ў прыёмную сям'ю.
Жанчына дзяцей выхоўвала адна.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ