Мікалай Патрушаў. Фота: kremlin.ru

Мікалай Патрушаў. Фота: kremlin.ru

Сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў адпраўляецца з двухдзённым візітам у Мінск, піша ТАСС.

У сераду ён возьме ўдзел у расійска-беларускіх кансультацыях па лініі радаў бяспекі з удзелам міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін. Таксама ў гэты дзень у яго адбудуцца перамовы з дзяржсакратаром Рады бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам.

У чацвер Патрушаў возьме ўдзел у пасяджэнні Камітэта сакратароў радаў бяспекі дзяржаў — сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Апошні раз Патрушаў быў у Мінску ў чэрвені 2021 года. Тады ён разам з Вальфовічам праводзіў кансультацыі па бяспецы з удзелам апаратаў радаў бяспекі, некалькіх міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13