Праз падрыў Кахоўскай ГЭС горад Голая Прыстань ідзе пад ваду. Узровень вады пастаянна расце.

Па словах мясцовых, ніякай эвакуацыі не арганізавалі. Больш за тое, людзей не выпускаюць з горада, як паведамляе УНІАН са спасылкай на мясцовы канал «Катарсіс».

«Голая Прыстань, ужо амаль усе дамы пад вадой. Пішуць, што многія людзі моляць аб дапамозе, рускія паставілі блокпасты і не выпускаюць людзей, забараняюць выбірацца мясцовым на лодках для выратавання людзей. Некаторыя старыя гінуць проста ў сябе дома. Узровень вады падымаецца далей», — пішуць украінскія медыя са спасылкай на відавочцаў.

На фота з месца падзей відаць, што Голая Прыстань ідзе пад ваду. Некаторыя прыватныя дамы цалкам затапіла — бачны толькі дах.

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Чытайце таксама:

Кахоўскую ГЭС узарвалі па загадзе Пуціна — Данілаў

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС 

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
22