Маральна Павел Падабед гатовы да несуцяшальнага для сябе судовага выраку і ў гэтым выпадку будзе падаваць апеляцыю ў вышэйшую інстанцыю, пра гэта паведамляе БАЖ.
43-гадоваму мужчыну інкрымінуюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Журналіста затрымалі 20 студзеня ў Мінску, за дзень да планаванага ад'езду за мяжу.
Фармальна прэтэнзіі да яго ўзніклі праз спасылкі ў сацыяльных сетках за 2012 год на публікацыі ў медыя, якія толькі праз дзесяць гадоў улады прызналі «экстрэмісцкімі».





