Баец ССА Беларусі падчас вучэнняў каля мяжы з Украінай. Фота: ДПСУ

Баец ССА Беларусі падчас вучэнняў каля мяжы з Украінай. Фота: ДПСУ

Мінабароны Беларусі 7 чэрвеня апублікавала фатаграфіі вучэнняў байцоў Сіл спецыяльных аперацый на мяжы з Украінай, якія «гатовы да любых варыянтаў развіцця падзей».

Аднак усё ж адзін варыянт развіцця падзей беларускія ССА відавочна ўпусцілі: страляць з вінтоўкі, гледзячы ў зачынены накрыўкай прыцэл, наўрад ці эфектыўна.

Якраз гэтую заўвагу зрабіла Украінская памежная служба (ДПСУ), каментуючы чарговыя беларускія вучэнні каля сваёй мяжы.

«Беларускае Мінабароны паказала, як іх сілы спецыяльных аперацый узмацняюць паўднёвую мяжу Беларусі», — напісала ДПСУ ў сваім тэлеграм-канале, прыклаўшы адну з фатаграфій беларускага байца ССА з закрытым прыцэлам і суправадзіўшы гэта смешным смайлікам.

Нагадаем, што пакуль Украіна вядзе жорсткую абарончую вайну супраць Расіі, на ўкраінска-беларускай мяжы адбываецца супрацьстаянне крыху іншага характару, якое ўключае ў сябе рэгулярныя вучэнні, паказ прапагандысцкіх відэа і білбордаў, а таксама спаборніцтвы, чый боршч лепшы.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі Палка Каліноўскага пагаварылі са Святланай Ціханоўскай і «данеслі сваю пазіцыю»

На вайсковых зборах у Мінскім раёне трэніраваць будуць інструктары-«вагнераўцы»

Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі прагучаў магутны выбух

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
78
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?