Фота: Баранавіцкая міжраённая пракуратура
«Злачынства» выявіла Баранавіцкая міжраённая пракуратура падчас маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў, пасля чаго пракурор прыняў рашэнне аб пачатку крымінальнай справы.
Фота: Баранавіцкая міжраённая пракуратура
Паводле пракуратуры, дзяўчына 26 верасня 2022 года ў інтэрнаце ўніверсітэта пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў абразлівы каментар на адрас Лукашэнкі.
Яна цалкам прызнала сваю віну.
Ёй прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.
Пасля суда пракурор выступіў перад студэнтамі з «прафілактычнай» гутаркай.
Чытайце таксама:
Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам





