Беларуса затрымалі каля дома на Звонавай вуліцы, як піша «Фантанка».

Паводле версіі следства, увосень 2021 года ён апублікаваў некалькі допісаў «УКантакце» з негатыўнымі водгукамі ў дачыненні да Лукашэнкі.

У вышук мужчыну абвясцілі ў студзені 2022 года.

Затрыманага даставілі ў аддзел паліцыі. Пра яго затрыманне паведамілі беларускім уладам.

Гэта сітуацыя падобная да затрымання ў лістападзе 2022 года ў Пецярбургу 26-гадовай Яны Пінчук, якую потым выдалі Беларусі, а пазаўчора асудзілі на 12 гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12