Камандзір 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ Раман Венявіцін

Камандзір 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ Раман Венявіцін

«Як адбылося маё паланенне: я абʼязджаў свае падраздзяленні і перадавыя парадкі, шлях мне загарадзілі супрацоўнікі ПВК. Для гэтага не было падстаў. Цярпець гэта я, як баявы афіцэр, не збіраўся.

У выніку супрацоўнікі «Вагнера» былі раззброеныя і адпраўленыя ў вядомым кірунку: на х*й яны былі пасланыя», — кажа падпалкоўнік.

 Але яго паланілі, кажа ён, і катавалі.

«Мяне паланілі, трымалі ў склепе, здзекаваліся так, як не здзекаваўся б любы азлоблены рускі салдат з палоннага салдата УСУ. Мяне збілі, не давалі спаць, тры разы за ноч мяне проста вывалаквалі са склепа і спрабавалі расстраляць. Відэа з маім допытам — гэта вынік ціску», — тлумачыць ён.

Ён цяпер ужо адмаўляе, што 72-я брыгада мініравала тылы ПВК «Вагнер» (пра гэта ён прызнаваўся на відэа, апублікаваным ПВК).

«Гэта трызненне сівой кабылы, гэта ўсё пі***ж. Гэта не тылы «Вагнера», гэта зона адказнасці 72-й брыгады. Гэта заява — гэта прадукт запалёнага розуму і піяр-службы «Вагнера» і спроба атакі на кіраўніцтва Мінабароны», — працягвае падпалкоўнік. 

Ён кажа, што ад пачатку вайны з «вагнераўцамі» былі напружаныя стасункі. 

«Напружанасць з «вагнерамі» ў мяне і маёй брыгады пачаліся з першых дзён перакідання нас на Арцёмаўскі кірунак (так ён называе Бахмут — НН).

Байцы ПВК «Вагнер» выкралі два танкі Т-80, чатыры гарматы, «Камаз», БМП», — сцвярджае Венявіцін.

«Быў выпадак, звязаны з пагрозай фізічнай расправы над байцамі роты РЭБ, якіх абяцалі акружыць і «абнуліць» толькі за тое, што яны працавалі не так, як хацелася «вагнерам». Быў выкрадзены старшына аднаго з нашых батальёнаў, яго мучылі, катавалі, пырскалі ў вочы кіслатой, аблівалі бензінам. Быў выкрадзены начальнік штаба, якога збілі і выкінулі звязаным у раёне баявых дзеянняў», — пералічае Венявіцін. 

Ён прыводзіць і яшчэ адзін выпадак. «У красавіку — маі на маім участку адказнасці абмяркоўвалі абуральны выпадак, калі байца з суседняга злучэння «апусцілі», і той ад бязвыхаднасці проста скончыў жыццё самагубствам. Былі выпадкі, калі байцоў выкрадалі і спрабавалі памяняць іх на боепрыпасы», — кажа ён. 

Падпалкоўнік назваў існаванне ПВК махноўшчынай і звярнуўся да Прыгожына: «Яўген Віктаравіч, вы займаецеся дыскрэдытацыяй УС РФ».

Венявіцін кажа, што падтрымлівае «спецаперацыю», Расія, паводле яго, пераможа ў «гэтай вайне з Украінай і НАТА», «дзякуючы яднанню вакол прэзідэнта РФ і ўзброеных сіл». 

«Мы яшчэ прымусім пашкадаваць пра свае рашэнні кааліцыю заходніх краін», — нечакана скончыў прамову падпалкоўнік. 

4 чэрвеня прэс-служба кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына ў сваім тэлеграм-канале выклала відэа з палонным расійскім падпалкоўнікам. Той падчас допыту прызнае віну за напад яго салдат на «вагнераўцаў», бо сам быў у той момант «у стане алкагольнага ап'янення» і пры гэтым адчуваў «асабістую варожасць» да наймітаў. 

Чытайце таксама:

Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце»

Істэрыкі Прыгожына паказваюць, што Расія можа быць бліжэйшай да 1917 года, чым мы думаем

«Чалавек без тармазоў». Палітвязень, асуджаны за падпал машыны генерала, прасіўся ў ПВК «Вагнер» — крыніцы

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
61
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7