Уладзімір Пуцін. Фота Mikhail Menzel Sputnik Pool Photo via AP

Уладзімір Пуцін. Фота Mikhail Menzel Sputnik Pool Photo via AP

«Прамую лінію» Уладзіміра Пуціна папярэдне перанеслі з чэрвеня на лістапад — снежань гэтага года. Гэта звязваюць, у прыватнасці, з сітуацыяй на фронце ва Украіне, пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы.

«Цяпер папярэдне плануецца правесці яе («прамую лінію») у лістападзе — снежні», — сказала крыніца.

Па словах суразмоўцы выдання, выбар такога часовага прамежку звязаны з падзеямі на фронце ва Украіне, таму лепш дачакацца пэўнасці з гэтай сітуацыяй.

Таксама крыніца адзначыла, што пажадана, каб мерапрыемства адбылося да абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, бо праводзіць яго ўжо пасля таго, як пачнецца афіцыйная кампанія, будзе складаней.

Чытайце таксама:

Лукашэнка зноў ляціць у Расію

Лукашэнка хоча выбудаваць з Расіяй прастору накшталт Савецкага Саюза

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0