Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Сітуацыя надзвычайная. Мы зараз праводзім праверку па фактах. Мы павінны сабраць усіх чальцоў гэтага канфлікту і высветліць, што там здарылася насамрэч. 

Зараз плётак будзе шмат, будуць мусоліць з усіх бакоў, але пакуль я не буду ведаць дасканала, што там здарылася, хто каго ў чым абвінавачвае і хто вінаваты, то больш пра тое, што мы пачалі ўнікаць у сітуацыю, я паведаміць не магу», — адзначыла Ціханоўская.

Пакуль што Азараў застаецца ў складзе Аб'яднанага пераходнага кабінета, ён не адхілены ад выканання абавязкаў і ягоныя паўнамоцтвы не прыпынены. Рашэнне па ім будзе прымацца пасля вывучэння сітуацыі.

Пакуль жа Ціханоўская гаворыць, што не бачыла «ніводнага доказу, ніводнага дакумента аб нейкіх злачынствах».

Чытайце таксама:

Дурнота ці здрада? Каментар «Нашай Нівы» пра сітуацыю ў «Байполе»

Храналогія канфлікту ў «Байполе» — што за чым адбылося

«Кіберпартызаны» папярэджваюць: не вядзіцеся на фэйкі

Клас
16
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1