Кветкі і сцягі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага каля метро «Пушкінская». Жнівень 2020 года 

Кветкі і сцягі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага каля метро «Пушкінская». Жнівень 2020 года 

Мы застанёмся. На радзіме і за межамі. Але нас як бы і не будзе. Калі зграя «чорных лебедзяў» не спікіруе на нашу зямлю, дык выпусцяцца школьнікі, для якіх 2020-ы будзе недзе разам з 1996-м, 2010-м і гэтак далей. 

Сённяшнім выпускнікам было 13—14 гадоў у 2020-м. Цяпер іх цікавяць асабісты лёс, грошы і каханне, а не палітыка. Гэта нармальна. Але ненармальна, што ў месцы, дзе яны жывуць, не працуюць дэмакратычныя інстытуты. Гэта значыць, што частка іх пройдзе праз затрыманні, катаванні і турмы, апынецца ў палітычнай эміграцыі.

І іх пачнуць забываць. І гэта кола круціцца не першае стагоддзе. І імёны многіх рэальна сцёрліся на старых камянях, а крыжы на безыменных магілах даўно спарахнелі ў пыл. І ў асноўным не іхнія нашчадкі выраслі пад ценем «перагорнутай старонкі».

Цяпер нас вельмі шмат. Сотні тысяч тых, хто можа гаварыць, хто баіцца і над кім вісіць рэальная пагроза арышту за «не тыя» словы, нават не за дзеянні. Тысячы тых, хто прайшоў праз зняволенне, і тысячы іх родных. Большасць з іх не хочуць быць забытымі. 

І я чуў іх крык — на сцішэлых начных мінскіх праспектах і ў гучных панчах падпольных канцэртаў. Сярод іх быў і мой голас. Я гаварыў ім на сталічных вуліцах і ў камерах ізалятараў. Цяпер я крычу бязгучна, з твайго экрана — памятай мяне!

Але ўсё роўна так цікава — а калі ўжо і нас забудуць? Змогуць такое забыць?

Чытайце таксама:

«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу

Хадзіў жарт, што ў лукашыстаў гісторыя пачынаецца з 1917 года. Выявілася, што гэта не жарт

«У дыктатурах законы — не тое, на што звяртаюць вялікую ўвагу, калі дзеляць уладу. І Беларусь не будзе служыць выключэннем у выпадку смерці Лукашэнкі»

Клас
15
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
56
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?