Акрамя патрыярха, у гэты спіс трапіла яшчэ 57 грамадзян, у тым ліку дзевяць чалавек, што маюць дачыненне да крымінальнай справы супраць расійскага апазіцыйнага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзы.
«Прыхільнікі агідных учынкаў Расіі ва Украіне, а таксама супраць уласнага народа не вітаюцца ў Эстоніі», — напісаў Цахкна.
Дагэтуль патрыярх Кірыл, які актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне, ужо трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, Літвы, Канады, Украіны, Аўстраліі, Новай Зеландыі.
Чытайце таксама:
Патрыярх Кірыл забараніў служыць святару, які замест перамогі маліўся за мір





