Фота: СК
Застаўшыся ненадоўга без нагляду дарослых, хлопчык паспрабаваў залезці па драбінах на гарышча.
Трымаючыся адной рукой за лесвіцу, а ў другой несучы кепку з кацянём, хлопчык падымаўся ўверх, але ў нейкі момант не ўтрымаўся і зваліўся з вышыні больш за два метры, паведамляе СК.
Бацька, які знаходзіўся непадалёк ад гаража, пачуў грукат, а потым пабачыў сына, які ляжаў на бетоннай падлозе.
Хлопчык дастаўлены ў бальніцу, ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
Чытайце таксама:
Пад Віцебскам хлопец хацеў папужаць сяброў, прыкінуўшыся, што топіцца. У выніку патануў сапраўды
Пад Карэлічамі кіроўца пацягнуўся па ваду і перакуліў малакавоз





