Лука Модрыч пяць разоў браў з «Рэалам» галоўны клубны футбольны трафей у Еўропе. Фота: Andre Penner / AP

Лука Модрыч пяць разоў браў з «Рэалам» галоўны клубны футбольны трафей у Еўропе. Фота: Andre Penner / AP

Сёння ў Стамбуле пройдзе фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Згуляюць «Манчэстэр Сіці» і міланскі «Інтэр». Італьянскі клуб тройчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў (Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў) — у 1964, 1965 і 2010 гадах. «МанСіці» ні разу не браў гэтага еўрапейскага трафея, толькі ў 2021 годзе дайшоў да фіналу, дзе прайграў «Чэлсі».

Вядомы факт: апошнія 10 сезонаў запар галоўны клубны трафей бярэ каманда, у якой ёсць харват:

2013-ы — Марыа Манджукіч («Баварыя»),
2014-ы — Лука Модрыч («Рэал»),
2015-ы — Іван Ракіціч («Барселона»),
2016-ы — Лука Модрыч і Матэа Ковачыч («Рэал»),
2017-ы — Лука Модрыч і Матэа Ковачыч («Рэал»),
2018-ы — Лука Модрыч і Матэа Ковачыч («Рэал»),
2019-ы — Дэян Лоўрэн («Ліверпуль»),
2020-ы — Іван Перышыч («Баварыя»),
2021-ы — Матэа Ковачыч («Чэлсі»),
2022-і — Лука Модрыч («Рэал»).

У васьмі фіналах з дзесяці ў каманды, якая прайграла, не было харватаў у складзе — вынік быў прадвызначаны. У матчы 2017 года ў «Ювентуса» быў Манджукіч, у 2018-м у «Ліверпуля» — Лоўрэн, але ў «Рэала» было ў складзе два харваты.

А што зараз?

За «Інтэр» гуляе Марцэла Брозавіч. З «МанСіці» складаней. Цяпер у складзе каманды харватаў няма.

Але ўчора з'явілася інфармацыя, што клуб купляе ў «Чэлсі» таго самага Матэа Ковачыча, які будзе выступаць за «Сіці» з наступнага года.

Таму, як быць? Лічыць, што ў англійскай камандзе ёсць харват ці не?

Хто пераможа?

Пабачым вечарам. Пачатак гульні ў 22:00.

Чытайце таксама:

«Вэст Хэм» выйграў Лігу канферэнцый

Месі перайшоў у «Інтэр» Маямі

Ультрас «Напалі» стрымалі абяцанне: у гонар адстаўкі трэнера вярнулі руль ад скрадзенага ў яго аўтамабіля

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1