Мінулагодняя працэсія Божага Цела ў Мінску
Працэсію ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з генеральнымі вікарыямі архідыяцэзіі біскупамі Юрыем Касабуцкім і Аляксандрам Яшэўскім. У працэсіі таксама возьме ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамантам па вуліцах беларускай сталіцы адбудзецца пасля святой імшы на цвінтары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А), якая распачнецца а 9-й гадзіне.
Адтуль працэсія пройдзе да плошчы Перамогі, далей — на Кастрычніцкую плошчу і завершыцца ля мінскага кафедральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).
Па распараджэнні арцыбіскупа Станеўскага ў гэты дзень з 9:00 да 13:00 іншай святой імшы ў касцёлах Мінска не будзе.
Чытайце таксама:
У Польшчы ўпершыню прызначылі душпастыра для беларускай каталіцкай супольнасці
У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?
У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА





