Пажылы мужчына раніцай 7 чэрвеня выйшаў з дома сумеснага пражывання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом» у Лылойцях, у якім знаходзіўся з лістапада 2022 года.

Пошукі Леанарда Маслоўскага вялі ратавальнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый, а каля 20:00 да іх далучыліся восем валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл. Паўночны захад».

Усю ноч да 4 гадзін раніцы яны прачэсвалі наваколлі Лылойцяў — абследавалі лесапалосы, меліярацыйныя каналы, возера па перыметры і закінутыя будынкі. І толькі днём, недзе апоўдні, супрацоўнікі РАНС знайшлі пенсіянера ў лесе прыкладна за кіламетр ад аграгарадка.

«Мы прачэсвалі тое месца, дзе мужчыну сёння знайшлі ратавальнікі. Ён відавочна разумеў, што яго шукаюць, і не хацеў, каб знайшлі. Думаю, што Маслоўскі спецыяльна не адгукаўся на крыкі, хаваўся ў лесе», — сказаў выданню каардынатар валанцёрскага атрада.

Пасля таго, як пенсіянера знайшлі, яго агледзелі медыкі, але ў іх дапамозе ён патрэбы не меў.

Чытайце таксама:

У Любанскім раёне два чалавекі ўпалі ў сяміметровы калодзеж

У Магілёве 6-гадовы хлопчык з кацянём у руках зваліўся з лесвіцы. Дзіця ў цяжкім стане

Пад Віцебскам хлопец хацеў папужаць сяброў, прыкінуўшыся, што топіцца. У выніку патануў сапраўды

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
3