Фоты: інстаграм «Берлінскага двара»
Яркімі графіці ў Мінску ўжо нікога не здзівіш, а вось гірлянд з адзення яшчэ не было. У «Берлін двары» на вяроўках развесілі кепкі, купальнікі, футболкі і спартовыя штаны. Проста на тратуарнай плітцы ляжаць дываны. Замест столікаў —размаляваныя бочкі з круглымі драўлянымі стальніцамі. Барныя крэслы збудавалі са скрынь з-пад напояў, прымайстраваўшы да іх мяккія сядзенні. Выглядае вельмі атмасферна!
Дызайнерам арт-праекта стаў Антон Шапо. А асаблівая страва, якую можна паспрабаваць у «Берлін двары», — карывурст (Currywurst — «каўбаса з кары»). Гэта папулярная нямецкая закуска з абсмаленых і парэзаных на кавалачкі свіных сасісак пад таматавым соусам з кары.
Ну а ўвечары ў «Берлін двары» свая атмасфера: шумна, гучна, прыгожа і весела. Шукайце прастору ў дворыку на Зыбіцкай, 6.
Чытайце таксама:





