Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака
Сярод іх 93 радавых і сяржантаў і двое афіцэраў.
Пра вяртанне палонных паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.
«Да сваіх сем'яў едуць, у прыватнасці, палонныя з Марыупаля, ЧАЭС, вострава Змяіны, з-пад Бахмута, а таксама абаронцы «Азоўсталі».
Таксама ўдалося вярнуць удзельнікаў спецаперацыі, якія ляцелі на верталёце ў акружаны Марыупаль, на «Азоўсталь», — пісаў у тэлеграм-канале Ярмак.
Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака
Ён дадаў, што многія ўкраінцы знаходзіліся ў палоне параненымі.





